
Праграма стажыроўкі прадугледжана для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці свайго рэгіёна.
Мэты адукацыйнай стажыроўкі:
- пазнаёміць удзельнікаў з прынцыпамі функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы з практычнага боку
- даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі пазнаёміцца з асаблівасцямі чэшскай рэгіянальнай палітыкі, прынцыпамі функцыянавання мясцовых органаў самакіравання і формамі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі
- узняць прафесіяналізм маладых актывістаў у такіх сферах як арганізацыя грамадскіх кампаній і камунікацыя са СМІ
- усталяваць кантакты паміж маладымі беларускімі актывістамі і прадстаўнікамі чэшскай палітычнай сцэны і грамадзянскай супольнасці.
Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, чэшскімі палітыкамі, дэсідэнтамі; усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партый і неўрадавых арганізацый ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Выдаткі звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем бяруць на сябе арганізатары.
Выбар кандыдатаў будзе ажыцяўляцца зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста і індывідуальнага інтэрв’ю.
Стажыроўка адбудзецца 14-28 сакавіка 2010 года.
Запоўненыя анкеты дасылайце, калі ласка, да 5 лютага 2010 на info@civicbelarus.eu
tel.: +420 222 955 586 | fax: +420 224 813 460 | info (at) civicbelarus.eu
Грамадзянская Беларусь | Белагорская 27 | 169 00 Прага 6