
| далей
“Грамадзянская Беларусь” далучылася да адкрытага ліста да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Дванаццаць эўрапейскіх арганізацыяў патрабуюць адмовіцца ад перасьледу людзей, якія патрабуюць магчымасьці альтэрнатыўнай (цывільнай) вайсковай службы з прычыны сваіх перакананьняў. Ліст быў адасланы 27 студзеня, яго тэкст і сьпіс арганізацыяў, якія далучыліся да кампаніі, можна знайсьці тут. Нягледзячы на гэта, адзін з маладых людзей, які патрабаваў магчымасьці праходзіць альтэрнатыўную вайсковую службу так, як гэта дазваляюць беларускія законы, быў 1 лютага асуджаны на 3 месяцы пазбаўленьня волі. Кампанія за права на цывільную вайсковую службу працягваецца: www.ags.by.
У лістападзе 2009 было 20 гадоў ад падзеньня камуністычнага рэжыму ў Чэхіі. Чэская грамадзкасьць адзначала гэтую гадавіну самым разнастайным чынам, і некалькі беларускіх журналістаў падрыхтавалі артыкулы і фотаздымкі гэтых падзеяў i беларусаў у Празе. Артыкулы можна знайсьці далей:
| далей
Праграма стажыроўкі прадугледжана для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці свайго рэгіёна.
| далейУ лістападзе 2009 году Тацьцяна Шапуцька ўзяла ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. Гэты форум праходзіў у Брусэлі пад эгідай Эўрапейскай камісіі, і адразу пасьля вяртаньня Тацьцяна была выключаная зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе да таго часу навучалася.
| далейСлавацкая фундацыя “Pontis” выдала новы нумар свайго весьніка аб магчымасьцях атрыманьня стыпэндыяў, удзелу ў стажыроўках, канфэрэнцыях і іншых магчымасьцях для грамадзянаў Беларусі. Больш падрабязная інфармацыя – у гэтым 19-старонкавым весьніку.
На курс па правах чалавека апрача беларускіх юрыстаў могуць запісацца і юрысты з Расеі, Азэрбайджана і Грузіі. Курс тэрмінам у адзін год будзе навучаць удзельнікаў выкарыстоўваць канцэпцыі правоў чалавека ў сваёй штодзённай дзейнасці. Падчас навучання ўдзельнікам няма патрэбы пакідаць родныя мясціны. Тэрмін падачы заявак – да 20 снежня 2009 г. Больш падрабязная інфармацыя - у паведамленні Дому правоў чалавека.
tel.: +420 222 955 586 | fax: +420 224 813 460 | info (at) civicbelarus.eu
Грамадзянская Беларусь | Белагорская 27 | 169 00 Прага 6